- квас – 350 г
- агурочная трава (лісце) – 20 г
- сталовая гарчыца – 4 г
- крэс-салата – 8 г
- зялёная цыбуля – 20 г
- кроп – 8 г
- бульба (адвараная) – 30 г
- яйка - 1/2 шт.
- смятана – 20 г
- адваранае мяса (каўбасы) – 26 г
- соль.
Адвараную бульбу, адваранае мяса (каўбасу) наразаюць дробнымі кубікамі. Зялёную цыбулю, лісце крэс-салаты, кропу шаткуюць.
Нашаткаванае лісце маладой агурочнай травы расціраюць драўляным песцікам (лыжкай) з невялікай колькасцю солі да з'яўлення соку.
Бялкі яйкаў, звараных укрутую, дробна наразаюць, а жаўткі расціраюць з часткай смятаны, сталовай гарчыцай, соллю і разводзяць квасам.
У прыгатаваную сумесь дадаюць расцёртую з соллю агурочную траву, нарэзаныя прадукты і ўсё змешваюць. Пры падачы да стала кладуць смятану.
|