- хлебны квас - 1 л
- бульба (вараная) - 3-4 шт.
- радыска – 100 г
- зялёная салата (лісце) - 2-3 шт.
- агурок - 1 шт.
- зялёная цыбуля (сечаная) - 2-3 ст. л.
- яйка (укрутую) - 1-2 шт.
- смятана - 3-4 ст. л.
- гарчыца - 1 г. л.
- цукар - па густу
-соль - па густу
- сечаны кроп - па густу.
Гародніну нарэзаць маленькімі кубікамі ці саломкай, лісце салаты здрабніць рукамі. Зялёную цыбулю расціраць з соллю датуль, пакуль не вылучыцца сок.
Яечныя жаўткі расцерці з гарчыцай, соллю і цукрам, заліць квасам. Дадаць падрыхтаваную гародніну і сечаны бялок.
Канчаткова пасаліць. Трымаць акрошку на холадзе не больш 15-30 хвілін, інакш суп стане нясмачным.
|