- квас - 1.2 л
- агурочная трава (лісце) - 6 шт.
- крапіва (лісце) – 150 г
- зялёная салата – 100 г
- гарчыца (лісце) - 2 шт.
- зялёная цыбуля – 60 г
- бульба – 200 г
- агуркі – 200 г
- яйка - 2 шт.
- смятана – 60 г
- цукар - па густу
-соль - па густу.
Маладое лісце агурочнай травы расцерці з крутым жаўтком. Лісце маладой крапівы адварыць на працягу 5-6 хвілін і працадзіць.
Лісце зялёнай салаты, гарчыцы ліставой, зялёнай цыбулі, кропу таксама дробна нарэзаць, дадаць нарэзаную лустачкамі вараную бульбу, свежы агурок, яечныя бялкі, заліць квасам.
|