Перацерці з соллю прыгаршню здробненай зеляніны кропу. Нарэзаць і адварыць шчаўе ці бацвінне сталовага бурака, затым астудзіць.
Пакласці ў адвар перацерты з соллю кроп, уліць расол (бурачны, агурочны), дадаць смятану і ўсё перамяшаць.
Калі акрошка атрымаецца занадта густой ці кіслай, развесці яе расолам ці смятанай.
Перад падачай да стала пакласці ў супніцу некалькі кавалачкаў дробна насечанага лёду і 2-3 звараных укрутую яйкі, разрэзаных на чатыры часткі, некалькі дробна нарэзаных агуркоў, ракавыя шыйкі ці якую-небудзь адвараную рыбу.
Замест рыбы можна выкарыстоўваць адвараную цяляціну, ялавічыну, нарэзаную дробнымі кавалачкамі.
|