Расцерці ў місцы 2 кг свежай чарніцы.
Адціснуць сок і паставіць яго на некалькі гадзін, каб на дно асеў асадак.
Асцярожна зліць сок зверху, заправіць яго 100 г цукру, чырвоным віном (1 шклянка), 500 г свежай смятаны і падаваць з сухарамі ці грэнкамі.
|