- кальмары (адвараныя) ці варана-марожаны крыль – 200 г
- квас - 1.5 л
- яйка (вараныя) - 2 шт.
- агуркі - 3 шт.
- зялёная цыбуля - 1/2 шклянкі
- бульба (вараная) - 2 шт.
- смятана - 2-3 ст. л.
- сталовая гарчыца - 1 г. л.
- цукар - 1 г. л.
- зеляніна - 1 пучок.
Кальмары, яйкі і бульбу адварыце. Кальмары нарэжце саломкай, бульбу і яйкі - кубікамі.
Агуркі натрыце на буйнай тарцы. Усё перамяшайце і дадайце цукар, соль, гарчыцу і здробненую зеляніну.
Заліце квасам і пакладзіце смятану.
|