- кефір – 500 г
- вада (кіпячоная) – 500 г
- хвосцікі мангольду – 500 г
- морква – 100 г
- рэпа – 100 г
- пятрушка (зеляніна) – 200 г
- соль - па густу.
Моркву і рэпу вымыць, ачысціць, нарэзаць і адварыць у малой колькасці вады. Хвосцікі мангольду прамыць, нарэзаць кавалачкамі даўжынёй 1- 1.5 см і адварыць.
Усё змяшаць, заліць разведзеным вадой кефірам, пасаліць і дадаць дробна нарэзаную зеляніну пятрушкі. Уліць у халаднік адвар, у якім варылася гародніна.
|