- кефір – 500 г
- вада (кіпячоная) – 500 г
- бурак – 200 г
- морква – 200 г
- бульба – 200 г
- цыбуля зялёная – 100 г
- кроп – 10 г
- соль - па густу.
Бурак вымыць, адварыць, ачысціць і нарэзаць саломкай ці нашаткаваць на буйнай тарцы.
Бульбу вымыць, адварыць у мундзіры, ачысціць і нарэзаць кубікамі. Моркву вымыць, пачысціць, нарэзаць кружочкамі і адварыць у невялікай колькасці вады.
Цыбулю ачысціць, дробна нашаткаваць. Усё змяшаць і заліць кефірам, разведзеным вадой, пасаліць і дадаць дробна нарэзаную зеляніну кропу.
|