- рабарбар – 400 г
- квас хлебны - 1 л
- морква – 100 г
- яйка - 2 шт.
- радыска -100 г
- цыбуля зялёная – 50 г
- гарчыца - па густу
-соль - па густу.
Рабарбар ачысціць ад скуркі, нарэзаць кубікамі і прыпусціць у невялікай колькасці вады (2 хвіліны). Моркву адварыць і нарэзаць кубікамі. Зялёную цыбулю дробна нарэзаць.
Радыску нарэзаць кружочкамі. Яйкі адварыць укрутую, ачысціць, бялкі дробна нарэзаць, а жаўткі расцерці з гарчыцай і соллю.
Падрыхтаваную гародніну і яечны бялок раскласці па талерках і заліць хлебным квасам, дадаючы ў кожную талерку расцёртыя з гарчыцай яечныя жаўткі і здробненую зеляніну кропу.
Ў кожную порцыю можна дадаць па 1 ст. лыжцы смятаны.
|