- квас - 1 л
- рэпа - 2 шт.
- кветкавая капуста - 1/2 шт.
- морква - 1 шт.
- агуркі - 2 шт.
- зялёная цыбуля - 50-70 г
- яйка - 2 шт.
- смятана - 2 ст. л.
- цукар - 1 г. л.
- соль - па густу
-гарчыца - па густу.
Рэпу, кветкавую капусту, моркву адварыць і астудзіць. Свежыя агуркі нарэзаць кубікамі. Зялёную цыбулю дробна нарэзаць і расцерці з соллю.
Бялкі звараных ўкрутую яек пасекчы, а жаўткі расцерці з гарчыцай. Расцёртую цыбулю злучыць з расцёртымі жаўткамі, смятанай, цукрам і соллю.
Усё гэта перамяшаць і заліць квасам, дадаць нарэзаную рэпу, моркву і кветкавую капусту. Пры падачы на стол дадаць свежую зеляніну кропу.
|