- хлебны квас - 1.5 л
- агуркі - 2-3 шт.
- бульба - 3-4 шт.
- бурак - 2 шт.
- бабы ці фасоль (у струках) - 1 шклянка
- яблыкі - 2 шт.
- салёныя грыбы – 100 г
- алей - 1 ст.л.
- сухая гарчыца - 1 г.л.
- цукар - 1 ст.л.
- соль - па густу.
Бульбу і бурак адварыць, ачысціць, дробна нарэзаць. Агуркі ачысціць ад скуркі, таксама дробна нарэзаць.
Адварыць струкі бабоў ці фасолі і нарэзаць на кавалачкі. Дадаць нарэзаныя кавалачкамі грыбы і яблыкі.
Расцерці 1 г. лыжку сухой гарчыцы з лыжачкай солі, дадаючы па кроплі алей. Дадаць цукар, расцерці ўсё да утварэння аднастайнай густой, гладкай масы.
Трохі развесці яе квасам, ўліць у міску ці рондаль з гароднінай. Размяшаць, пасаліць па густу, калі трэба. Падаваць з лёдам, пасыпаўшы зелянінай.
|