- квас - 1.5 л
- рыба – 500 г
- бульба - 3 шт.
- радыска - 1 пучок
- зялёная цыбуля (дробна нарэзаная) - 4-5 ст.л.
- яйка (варанае) - 2 шт.
- смятана - 2-3 ст.л.
- сталовая гарчыца - 1 г.л.
- цукар - 1 г.л.
- кроп
-соль - па густу.
Рыбу адварыць, адлучыць мякаць і нарэзаць яе кавалачкамі. Адвараную рыбу злучыць з нарэзанымі кубікамі бялкоў яйкаў, адваранай бульбай, радыскай, агуркамі і зялёнай цыбуляй.
Жаўткі яйкаў расцерці з соллю, цукрам і гарчыцай, старанна перамяшаць і развесці квасам. Да нарэзаных прадуктаў дадаць запраўлены квас, смятану і пасыпаць халаднік дробна нарэзанай зелянінай кропу.
Можна асобна падаць гарачую бульбу на талерцы, пасыпаўшы яе дробна нарэзаным кропам.
|