Стаўчы ў гліняным посудзе 1 кг спелых вішань з костачкамі, усыпаць трохі карыцы, дзве здробненыя гваздзічкі і пакінуць на 2 гадзіны.
Потым адціснуць сок, дадаць 100 г цукру, уліць шклянку чырвонага віна і трохі халоднай кіпячонай вады.
Замест віна можна ўліць вадкую смятану. Падаваць да стала з печывам.
|