-баравікі (дробна нарэзаныя) – 400 г
-курыны булён (з размарынам, перцам ці іншымі рэзкімі затаўкамі) – 400 г
-арэхі (фундук ці пекан) – 50 г
-цыбуля-парэя– 50 г
-сметанкавае масла - 2 ст.л.
-рысавая мука - 2 ст.л.
-шэры (ці іншае віно) - 1 ст.л.
-смятана - па густу.
Варыце грыбы ў булёне 20-25 хвілін, дадайце арэхі і варыце яшчэ 15-20 хвілін да размякчэння грыбоў. Астудзіце і здрабніце ўсё ў блендэры.
Цыбулю-парэю злёгку абсмажце ў масле і дадайце рысавую муку. Увесь час памешваючы, дадайце здробненую арэхава-грыбную сумесь і шэры і тушыце 15-20 хвілін.
На гэтым этапе страву можна астудзіць і захоўваць у халадзільніку 2-3 дня, каб густ стаў больш роўным.
Далей, дадайце смятану і награвайце на слабым агні, не дапушчаючы кіпення. Перад сервіроўкай упрыгожце арэхамі
|