-800 г асетровай галавізны,
-300 г асятрыны,
-2 памідора,
-3 цыбуліны,
-1 жаўток,
-3 cт. лыжкі смятаны,
-1 cт. лыжка рысу,
-зеляніна пятрушкі, кропу,
-лаўровы ліст,
-перац гарошкам,
-соль па густу.
Рассекчы на 4 часці асетровую галаву. У рондаль наліць вады, пасаліць, пакласці лаўровы ліст, перац, цыбулю, асетровую галаву і варыць на слабым агні. Булён абавязкова працадзіць, дадаць нарэзаныя памідоры, рыс і праварыць 10 хвілін. Затым туды ж пакласці асятрыну, звараныя храсткі і варыць да гатовасці. Юху можна заправіць смятанай, яечнымі жаўткамі, пасыпаць зелянінай.
|