-1 літр вады;
-цыбуліна - 1 шт.;
-сухія карэнні (морква, корань пятрушкі ці салеры) - жменя;
-чорны перац - 10 зярняткаў;
-бульба - 2-3 шт.
-соль;
-цукар - 1 г. л.;
-аўсяныя шматкі - 1-2 ст. л.;
-некалькі свежых ці салёных памідораў
-і/ці жменя нацёртай сырой морквы.
Пастаўце варыць 1 вычышчаную цыбуліну і, калі яны ў вас ёсць, жменю сухіх карэнняў (морква, корань пятрушкі ці салеры) і дзясятак зярняткаў чорнага перцу.
Праз 10 хвілін дадайце ў булён некалькі даволі дробна нарэзаных бульбін, соль і трохі цукру (прыкладна 1 г. л. на кожны літр вадкасці). Калі суп зноў закіпіць, пакладзіце ў яго аўсяныя шматкі - па 1-2 сталовай лыжцы на кожны літр.
Пасля гэтага варыце суп яшчэ 10-15 хвілін, за 5 хвілін да канчатка варкі пакладзіце ў яго некалькі свежых ці салёных памідораў і/ці жменю нацёртай сырой морквы.
Па жаданні можна дадаць у гатовы суп лыжку сметанкавага масла і нарэзаную свежую зеляніну, кроп і кінзу. Дайце супу настаяцца хвілін 15 і падавайце, можна са смятанай.
|