Для аўсянага малака:
-150 г аўсяных шматкоў -200 мл + 500 мл
-500 мл вады пакаёвай тэмпературы
-1 г.л. мёда
Для супу:
-200-250 мл астуджанага аўсянага малака
-2 сярэдніх абрыкоса
-1/2 банана
-1/2 яблыка
-карыца
Перш за ўсё рыхтуем аўсянае малако. Заліваем шматкі 200 мл вады, пакідаем на ноч у прахалодным месцы (калі будзе занадта цепла, шматкі проста закіснуць).
Раніцай дадаем 500 мл вады і добранька ўзбіваем блендэрам, затым яшчэ 500 мл вады. Узбіваем да нейкай аднастайнасці.
Справа за малым: прапускаем будучае малако праз вельмі дробнае сіта ці некалькі пластоў марлі. Па жаданні дадаем лыжку мёда. Малако гатова! Трымаць у халадзільніку.
|