-1 кураня -1 шклянка малака
-4 ст. лыжкі аўсяных шматкоў
-4 бульбіны
-1 морква
-1 цыбуліна
-1 слоік кансерваванай кукурузы
-2 лаўровых ліста
-1 пучок кропу
-соль
- перац
1. Кураня вымыем і адварым у вадзе (саліць не будзем). Кураня варыцца хутка, хвілін 20. Пасля гэтага адлучым мяса кураняці ад костак і скуры. Пасля адварвання кураняці ў вас павінна застацца 2 л курынага булёна.
2. Бульбу ачысцім і нарэжам кубікамі, моркву ачысцім і нарэжам саломкай. Сярэднюю цыбуліну ачысцім.
Ў кіпячы курыны булён (2 л) кладзём цыбуліну і моркву, даём пракіпець хвілін 10, а затым кладзём бульбу і варым яшчэ 10 хвілін.
3. Кроп вымыем і дробна насячом. Адкрыем слоік з кукурузай і разам з вадкасцю дадамо кукурузу ў суп, мяса кураняці, ўвальём малако тонкім струменьчыкам, памешваючы, дадамо шматкі аўсянкі.
Прамыем лаўровыя лісцікі і дадамо ў суп, пасолім па густу і паперчым. Варым яшчэ 10 хвілін. Цыбуля да таго часу ўжо будзе ў супе не патрэбна.
Таму акуратна яе выцягваем з супу, а даддзім нарэзаны кроп. Праграваем яшчэ хвіліны 2 і выключаем агонь. Суп гатовы.
|