-бульба - 3 шт.
-булён курыны - 2 л
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-морква - 1 шт.
-аўсяныя шматкі - 4 ст. л
-часнык - 6 зуб.
-соль - па густу
1. Уключыце духоўку на 180 градусаў, хай грэецца. Пастаўце рондаль з булёнам на пліту на павольны агонь, хай паволі закіпае.
Можна замест булёна выкарыстоўваць вычышчаную ваду - суп атрымаецца лягчэйшым, але з-за аўсяных шматкоў не будзе вадкім. Да таго ж так суп атрымліваецца вельмі дыетычным, а на булёне - больш каларыйным і сытным.
Пакуль булён грэецца, ачысціце часнык: зніміце з зубчыкаў усе лускавінкі, але пакіньце пладаножку - тую частку, якой яны мацуюцца да падставы галоўкі часныку. Гэта робіцца для таго, каб пры запеканні часнык страціў менш соку і ўвабраў менш масла.
Пакладзіце ўсе зубчыкі часныку ў невялікую вогнетрывалую форму і злёгку апырскайце зверху алеем - каб часнык не падгарэў у духоўцы.
Пастаўце часнык ў духоўку на 20-30 хвілін ці датуль, пакуль часнык не стане залацістага колеру, а ваша хата напоўніцца водарам запечанага часныку.
2. Пакуль часнык запякаецца, падрыхтуйце гародніну для супу. Ачысціце бульбу, нарэжце на кавалачкі. Мне падабаецца, калі ў супе бульбачка дробнымі кубікамі, але яе можна нарэзаць брусочкамі ці саломкай, а можна варыць цалкам і потым расцерці відэльцам - як вам больш падабаецца.
3. Ачысціце і нарэжце моркву на дробныя кубікі. Можна яе нацерці на сярэдняй тарцы, але я так раблю толькі калі збіраюся абсмажваць гародніну перад тым, як пакласці яе ў суп, а ў гэты суп я кладу гародніну сырой - гэта меней тлуста і каларыйна.
4. Ачысціце і нарэжце цыбулю, можна на даволі буйныя кавалачкі. Гэта будзе суп-пюрэ і ўсе інгрэдыенты здробняцца блендэрам, таму не будзьце занадта педантычныя пры нарэзцы гародніны.
5. Пакладзіце ўсю гародніну ў рондаль з булёнам і пакіньце варыцца хвілін 15.
6. Тым часам часнык ужо павінен быць гатовы. Акуратна дастаньце яго з духоўкі. Будзьце асцярожныя, не абпаліцеся!
7. Хвілін праз 5, калі часнык трохі астыне, адрэжце пладаножкі ў кожнага зубчыка і пакладзіце ўвесь часнык у рондаль з супам. Калі вы вырашылі дадаваць ў суп варанае мяса, нарэжце яго на невялікія кавалачкі і таксама дадайце ў рондаль. Пакіньце варыцца яшчэ хвілін на 5.
8. Ўсыпце ў суп аўсяныя шматкі і акуратна, але старанна перамяшайце. Варыце яшчэ хвілін 5-10, перыядычна памешваючы. Шматкі павінны набракнуць і стаць мяккімі.
9. Зніміце суп з агню і здрабніце яго да стану аднастайнага пюрэ з дапамогай блендэра. Будзьце акуратныя, суп вельмі гарачы! Сачыце, каб гарачыя пырскі ад блендэра не патрапілі на вас.
Суп гатовы. Падавайце яго з белымі грэнкамі, са смятанай ці цёртым сырам, а можна пасыпаць зверху нарэзанай зялёнай цыбуляй - атрымліваецца вельмі смачна.
|