-вада ці булён
-цыбуля
-морква
-замарожаны шпінат
-геркулес
-памідоры
-яйка
Здрабніць цыбуліну, дадаць у ваду (лепш папярэдне яе трошкі абсмажыць, а яшчэ лепш - разам з морквай). Потым дадаць шпінат, прама з пакета, не размарожваючы.
Праз некалькі хвілін - геркулес. Затым зеляніну і дробна нарэзаны памідор. Пасаліць, паперчыць.
У канцы ўзбіць яйка і выліць ў кіпячы суп, размешваючы вадкасць відэльцам (яйка зварваецца доўгімі ніткамі). Суп гатовы.
|