-палоўка курыцы
-4 сярэдніх бульбачкі
-1 цыбуліна
-3/4 шклянкі аўсянкі
-соль,
- перац,
-лаўровы ліст.
Сварыць курыны булён. Варыць яго трэба з лаўровым лістом і сумессю перцаў гарошкам, пасаліць. Курыцу выцягнуць з булёна, астудзіць і адлучыць ад костак. Хто жадае супчык патлусцей, пакіньце скуру.
Парэзаную кубікамі бульбу кладзём ў працэджаны булён і варым амаль да гатовасці, туды ж дабаўляем цыбулю кубікамі.
Пакуль варыцца бульбачка, на мясасечцы пракруціць мяса курыцы, а пасля яе ў гэтай мясасечцы прапусціць 3/4 шклянкі аўсянкі-геркулеса.
Засыпайце ледзь-ледзь, не больш сталовай лыжкі за раз, вельмі цяжка ідзе. Усё пракручанае складваем ў рондаль, старанна змешваем, каб аўсянка не згарнулася ў камячкі (я для гэтага выкарыстоўваю венца для ўзбівання) і варым яшчэ хвілін 10-15.
Па жаданні трошкі дасаліць і паперчыць. Аб'ём аўсянкі і курынага мяса рэгулюйце на свой густ, часам атрымліваецца густа.
|