-10 шт. радыскі з бацвіннем
-1 шклянка геркулеса
-1,5 літра вады
-50 г зялёнай цыбулі
-соль - па густу
Заліць геркулес вадой і давесці да кіпення, праварыць каля 5 хвілін. Радыску памыць, ачысціць і нашаткаваць разам з зелянінай.
Дадаць ўсе інгрэдыенты да геркулеса і давесці да кіпення, пагатаваць пад вечкам каля 5 хвілін. Падаваць такі суп можна са смятанай.
|