-1 сталовая лыжка аўсяных круп,
-¾ шклянкі вады,
-цытрынавы сок і цэдра,
-цукар,
-разынкі,
-соль - па густу.
Аўсяныя крупы добра прамыйце ў халоднай вадзе некалькі разоў. Пастаўце рондаль з вадой на агонь. Калі вада закіпіць, падсаліце яе, усыпце аўсяныя крупы, дадайце трохі цытрынавай цэдры і варыце суп, час ад часу падліваючы кіпень.
Калі суп сварыцца, пратрыце суп праз сіта, дадайце трохі цытрынавага соку, цукар, разынкі і пагатуйце яшчэ на павольным агні, пакуль не распарацца разынкі. У гатовы суп можна ўліць лыжку алею.
|