Адсякаем галаву, праводзім нажом уздоўж хрыбетніка і здымаем паляндвіцу. Калі трапіліся косткі - зразаем, пакідаем толькі бескасцёвую частку. Шмаццё адпраўляем у рондальчык. Здымаем пену і закладваем зялёную частку цыбулі-парэі, сцеблы любісты, моркву, чылі. І пакідаем кіпець на малым агні. А самі разводзім агонь і абсмажваем цыбулю. Следам ідзе морква. Потым дробнапарэзаную салерау, салодкія і горкія перцы. Смажым да мяккасці. Чарга памідораў. Разам з імі ножкі ад усякай рознай зеляніны і палову ўсяго часныку. Памідораў колькі на фотцы, плюс яшчэ дадаць, даём памлець ў вылучыўшымся соку. Зараз заліваем рыбным булёнам. Солім. Накрываем вечкам і варым хвілін 15-20. Дабаўляем паляндвіцу. Хвілін праз 5-7 гатова. Здымаем з агню і засыпаем пакінутую зеляніну і часнык. Даём настаяцца і ўжываем.
|