-500 г мяса,
- 400 г капусты,
-400 г бульбы,
-250 г буракоў,
-1 невялікі кабачок,
-100 г фасолі,
-2 памідоры,
- 2 кіслыя яблыкі,
-0,5 шклянкі тамату-пюрэ,
- 0,5 шклянкі смятаны,
-100 г сметанкавага масла,
-1 корань пятрушкі з зелянінай,
-1 морква,
-1 цыбуліна,
-перац,
-лаўровы ліст,
-соль.
Нарэзаныя саломкай буракі патушыць з таматам-пюрэ. Змельчаныя пятрушку, моркву, цыбулю абсмажыць на маслі, кабачкі нарэзаць кубікамі і таксама абсмажыць. Асобна зварыць фасолю. У мясны булен пакласці нашаткаваную капусту, нарэзаную бульбу і варыць 10-15 хвілін. Затым дадаць фасолю з адварам, тушаныя буракі, абсмажаныя кабачкі, карэнні і цыбулю, нарэзаныя яблыкі і памідоры, духмяны перац, соль, лаўровы ліст, і давесці боршч ды гатоўнасці. Пры падачы на стол у талерку пакласці кавалак мяса, смятану, пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі.
|