-ялавічына - 40 г,
-бурак - 60 г,
-капуста свежая - 120 г,
-фасоль - 10 г,
-бульба - 70 г,
-кабачкі - 25 г,
-памідоры - 20 г,
-яблыкі - 20 г,
-корань пятрушкі - 5 г,
-морква - 10 г,
-цыбуля рэпчатая - 15 г,
-тамат-пюрэ - 10 г,
-воцат 3%-вы - 5 г,
-цукар - 5 г,
-сала свіное топленае - 10 г,
-смятана - 15 г,
-лаўровы ліст,
-перац духмяны гарошкам,
-соль,
-зеляніна кропу, пятрушкі.
Бурак нарэзаць саломкай і тушыць з соллю, воцатам, тлушчам, знятым з булёна, таматам-пюрэ і цукрам. Асобна адварыць фасоль. У кіпячы булён пакласці нарэзаную долькамі бульбу, нашаткаваную капусту і варыць 15-20 хвілін, затым дадаць нарэзаныя кубікамі падсмажаныя кабачкі, вараную фасоль, тушаны бурак, пасераваныя карэнні і цыбулю, нарэзаныя кубікамі яблыкі, свежыя памідоры (долькамі), лаўровы ліст, духмяны перац гарошкам і варыць да гатовасці. Пры падачы ў талерку пакласці мяса, смятану і пасыпаць зелянінай
|