-бурак - 3 шт.,
-белакачанная свежая капуста - 500 г,
-фасоль - 2 ст. лыжкі,
-бульба - 3 шт.,
-кабачкі - 50 г,
-свежы памідор - 1 шт,
-яблыка - 1 шт,
-корань пятрушкі - 1 шт.,
-рэпчатая цыбуля - 1 галоўка,
-тамат-пюрэ - 2 ст. лыжкі,
-свіное сала - 40 г,
-смятана - 4 ст лыжкі,
-булён або вада - 1,5 л
Бурак наразаюць саломкай і тушаць з даданнем тлушчу, тамат-пюрэ, солі, цукру, воцату да гатовасці. Карэнні і цыбулю, нарэзаныя саломкай, пасеруюць. У кіпячы булён кладуць капусту, затым бульбу, нарэзаную кубікамі, дадаюць тушаны бурак, пасераваныя карэнні і цыбулю, спецыі, вараную фасоль і даводзяць да гатовасці. За 5-10 хвілін да канчатка варкі дадаюць нарэзаныя лустачкамі або долькамі кабачкі, памідор, яблыка. Падаюць боршч з мясам і смятанай
|