-300 г бурака
-200 г свежай капусты
-200 г карэнняў і цыбулі
-100 г памідораў
-1 ст. л. воцату
-1 ст. л. цукру
Зварыць грыбны булён. Бурак, моркву, пятрушку і цыбулю нарэзаць саломкай, пакласці ў супавы рондаль, дадаць памідоры, воцат, цукар, трохі булёна, 1-2 ст. лыжкі алею і, зачыніўшы вечкам, паставіць гародніну тушыць.
Змешваць, дадаючы, калі трэба, вады або булёна,каб не прыгарэла. Праз 15-20 хвілін дадаць нашаткаваную капусту, усё змяшаць і тушыць яшчэ 20 хвілін. Чарнасліў добра прамыць і пакласці ў гародніну.
Заліць усё булёнам,дадаць перац,лаўровы ліст, соль і варыць да гатовасці. Падаючы на стол пакласці ў боршч смятану.
|