| 
				
			 -1 л грыбнога булёна  -300 г бурака  -200 г морквы  -200 свежай капусты  -200 г карэнняў і цыбулі  -100 г памідораў  -1 ст. л. воцату  -1 ст. л. цукру  -50 г чарнасліву    Зварыць грыбны булён. Бурак, моркву, пятрушку і цыбулю нарэзаць саломкай, пакласці ў супавы рондаль, дадаць памідоры, воцат, цукар, трохі булёна, 1-2 ст. лыжкі алею і, зачыніўшы вечкам, паставіць гародніну тушыць. Змешваць, дадаючы, калі трэба, вады або булёна, каб не прыгарэла. Праз 15-20 хвілін дадаць нашаткаваную капусту, усё змяшаць і тушыць яшчэ 20 хвілін. Чарнасліў добра прамыць і пакласці ў гародніну. Заліць усё булёнам, дадаць перац, лаўровы ліст, соль і варыць да гатовасці. Падаючы на стол пакласці ў боршч смятану |