- бурак - 60г
- капуста свежая - 60г
- бульба - 130г
- мука - 5г
- алей - 10г
- смятана - 20г
- тамат-пюрэ - 40г
- зеляніна кропу, пятрушкі - па густу
- соль.
Бурак нашаткаваць і адварыць у падсоленай вадзе. Асобна адварыць капусту і бульбу, злучыць з бураком і яго адварам. Дадаць спасераваную на алеі муку, смятану, сечаны кроп, пятрушку, тамат-пюрэ і прагрэць.
|