- свежая зоркаўка (без каранёў) – 35 г
- бурак (бацвінне) – 35 г
- фасоль – 20 г
- рэпчатая цыбуля – 15 г
- морква – 8 г
- памідоры – 35 г
- тлушч – 10 г
- цукар – 3 г
- воцат 3% - 3 г
- смятана – 10 г
- булёна ці вады – 350 г.
Моркву і рэпчатую цыбулю наразаюць лустачкамі, лісце і хвосцікі бацвіння бурака разразаюць па часткі. Хвосцікі бацвіння бурака і фасоль папярэдне адварваюць, моркву да цыбулю пасеруюць.
У кіпячы булён ці ваду закладваюць пасераваныя моркву і цыбулю, лісце бацвіння бурака і вараць да гатовасці. За 5 хвілін да канчатка варкі дадаюць падрыхтаваныя хвосцікі бацвіння бурака, нарэзаныя долькамі памідоры, шаткаваную зеляніну зоркаўкі, вараную фасоль, соль, спецыі, воцат.
У боршч можна дадаць цукар, пры падачы да стала кладуць смятану.
|