(украінская кухня)
-2 літра вады,
-1 буйны бурак,
-2 морквы,
-3 бульбіны.
Аснова бацвіння - закіслы бурак. Капуста ў гэты боршч не ідзе: яна забівае арыгінальны густ бурака. Бурак ачысціце, нарэжце на чвэртачкі, складзіце ў слоік, заліце вадой, накрыйце марляй і пастаўце на два дні ў цёплае месца. Калі бурак закісне, яго трэба выняць і нацерці на тарцы. Спачатку зварыце бульбачку з морквай і цыбуляй да гатовасці. Потым пакладзіце ў рондаль бурак і ўліце кіслы сок, дайце закіпець і тут жа выключыце. Дадайце соль і цукар. Дадайце вараную бульбу і іншую гародніну. У летні час боршч ядуць халодным. Па густу можна дадаць сок цытрыны |