-свініна - 50 г,
-косткі - 50 г,
-бурак - 60 г,
-капуста - 75 г,
-бульба - 100 г,
-корань пятрушкі - 10 г,
-морква - 20 г,
-цыбуля рэпчатая - 15 г,
-тамат-пюрэ - 15 г,
-мука - 5 г,
-тлушч свіны - 10 г,
-цукар - 5 г,
-квас бурачны - 75 г,
-смятана - 10 г,
-воцат 3%-вы - 5 г,
-перац чорны горкі,
-лаўровы ліст,
-соль.
Бурак адварыць у падкісленай вадзе да паўгатовасці, нарэзаць саломкай, дадаць соль, воцат, тлушч, цукар і тушыць да гатовасці. Цыбулю, нарэзаную паўколамі, і карэнні, нарэзаныя саломкай, спасераваць з тлушчам і таматам-пюрэ.
Пакласці ў булён нарэзаную долькамі бульбу, нашаткаваную капусту і варыць 10-15 хвілін. Затым дадаць бурак, пасераваныя карэнні і цыбулю, нашаткаваны балгарскі перац, пасераваную муку, чорны горкі перац, лаўровы ліст, соль і варыць да гатовасці.
Гатовы боршч заправіць бурачным квасам і расцёртым з салам часныком. Пры падачы ў боршч пакласці смятану, асобна падаць піражкі з гарохам, палітыя часнычнай падліўкай
|