- бульба - 75г
- крапіва - 50г
- шчаўе - 50г
- рыс - 10г
- маргарын - 10г
- смятана - 10г
- таматавае пюрэ - 15г
- морква - 15г
- пятрушка - 8г
- рэпчатая цыбуля - 15г
- яйка - 1/2 шт.
- мясны булён - 220г
- лаўровы ліст - па густу
- перац
- соль.
Прыпушчаную крапіву здрабніць у пюрэ, пакласці у кіпячы булён, давесці да кіпення, затым дадаць нарэзанае шчаўе, бульбу, нарэзаную кубікамі, рыс, пасераваныя карэнні і рэпчатую цыбулю, таматавае пюрэ.
За некалькі хвілін да канчатка варкі кладуць лаўровы ліст, спецыі. Пры падачы дадаюць сечаныя вараныя яйкі і смятану.
|