- шчаўе - 400г
- бульба - 4-5 клубняў
- яйка (варанае) - 2-3 шт.
- сырое яйка - 1 шт.
- смятана - 3 ст.л.
- малако - 3-4 ст.л.
- свежы агурок - 2 шт.
- зялёная цыбуля - па густу,
-зеляніна пятрушкі - па густу,
-зеляніна кропу - па густу,
-соль - па густу
Шчаўе перабраць, дбайна прамыць, дробна пасячы. Бульбу ачысціць, адварыць у падсоленай вадзе, дадаць шчаўе, пракіпяціць 10 хвілін.
Сырое яйка расцерці з дробкай солі, уліць малако, размяшаць, уліць трохі гарачага баршча, зноў размяшаць і заправіць увесь боршч.
Астудзіць. Прыгатаваць зялёную запраўку: цыбулю, кроп, пятрушку дробна нарэзаць, пасаліць, добра стаўчы ў ступцы драўляным песцікам. Вараныя яйкі ачысціць і пасекчы.
Агурок ачысціць ад скуркі і нарэзаць кубікамі. Усё гэта змяшаць, заправіць смятанай. Пры падачы ў кожную талерку пакласці 1-2 ст. лыжкі зялёнай запраўкі з яйкамі і заліць халодным баршчом.
|