-ялавічына або свініна - 400 г
-вада - 2 літра
-капуста белакачанная - 200 г
-бульба - 4 штукі
-бурак - 1 штука
-морква - 1 штука
-корань пятрушкі - 1 штука
-цыбуля рэпчатая - 1 штука
-тамат-пюрэ - 2 сталовыя лыжкі
-перац салодкі - 2 штукі
-воцат - 1 сталовая лыжка
-мука - 1 сталовая лыжка
-зеляніна пятрушкі
-сала-шпік - 20 грам
-часнык - 2 долькі
-перац горкі і духмяны - па 2 гарошыны
-лаўровы ліст,
-смятана,
- соль
Мяса адварыць да гатовасці і выняць. Бурак нарэзаць саломкай, пасаліць, апырскаць воцатам, дадаць тлушч з булёна, тамат-пюрэ і тушыць да гатовасці. Моркву і пятрушку нашаткаваць саломкай, цыбулю нарэзаць долькамі і абсмажыць. Булён працадзіць, давесці да кіпення, пакласці нарэзаную долькамі бульбу, саломкай капусту і варыць каля 15 хвілін. Затым пакласці тушаны бурак, абсмажаную гародніну, нарэзаны перац, пасераваную, разведзеную булёнам муку і кіпяціць хвілін 5. Пасля гэтага заправіць боршч салам, таўчоным з часныком, соллю і спецыямі, давесці да кіпення і настойваць каля паўгадзіны. Пры падачы ў талерку пакласці кавалачак варанага мяса, смятану, здробненую зеляніну. Асабліва смачны боршч з пампушкамі з часныком
|