- свіная лапатка з костачкай,
- 150 г cала,
-3 кубіка для баршчу,
-1кубік ялавічны,
-1 вялікі бурак,
-1 вялікая морква,
-2 вялікіх балгарскіх перца (салодкіх),
-3 сярэднія цыбуліны,
-2 ст.лыжкі таматавай пасты,
-1,5 ст.лыжкі воцату 9- адсоткавага,
-0,5 ст. лыжкі цукру,
-1/4 невялікага качана капусты,
-7 сярэдніх бульбін.
БУЛЁН: Наліць 4,5 літраў вады.
Лапатку (з костачкай) варыць 1 гадзіну,
выняць мяса, даць яму астыць.
У булён дадаць усе кубікі, праз 5 хвілін - соль па густу.
Парэзаць капусту, бульбачку, мяса,
якое было на костачцы і пакласці ў булён,
а потым - гародніну.
ГАРОДНІНА: Цыбулю, перац, моркву прапусціць
праз электрычную мясасечку (можна цыбулю
і перац парэзаць вельмі дробна, а моркву пацерці на тарцы).
Бурак рэзаць саломкай.
Падсмажыць сала, абсмажыць гародніну
і пакласці ў рондаль з булёнам.
А таксама дабавіць пасту, воцат, цукар.
Гародніну кладуць за 10 хвілін да гатовасці бульбачкі і капусты.
Потым яшчэ ўсё варыць 15 хвілін.
|