-100 г маладой крапівы,
-50 г макрыцы,
-50 г шчаўя (ці рабарбара),
-1 морква,
-2 цыбуліны,
-1 ст. лыжка мукі,
-2 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-1 яйка,
-2 ст. лыжкі смятаны,
-сухая духмяная трава - па густу,
-соль - па густу,
-перац - па густу.
Падрыхтаваную маладую крапіву варыць 1-3 хвіліны, адкінуць на сіта, парэзаць, макрыцу, шчаўе (ці рабарбар) дробна нашаткаваць.
Патушыць у сметанкавым масле да паўгатовасці усю траву, а моркву і цыбулю падсмажыць.
У кіпячую ваду пакласці тушаную зялёную траву, падсмажаную цыбулю з морквай, дадаць сухую траву, лаўровы ліст. Варыць 10 хвілін.
|