- бурак - 2-3 невялікага памеру
- морква - 1 шт.
- крапіва - 200г
- рэпчатая цыбуля - 1-2 цыбуліны
- алей раслінны - 1-2 ст.л.
- вада - 1.5 л
- 3%-вы воцат - 2 ст.л.
- зеляніна кропу - па густу,
-молаты перац - па густу,
-соль - па густу
Бурак, моркву, рэпчатую цыбулю нашаткаваць саломкай, дадаць раслінны алей, воцат, уліць трохі вады і тушыць пад зачыненым вечкам каля 5 хвілін.
Да гародніны дадаць пакінутую ваду, сечаную крапіву, соль, молаты перац і давесці боршч да кіпення.
|