- малады бурак з бацвіннем - 300 г,
-пятрушка ці салера (корань) - 50 г,
-морква - 50 г,
-цыбуля рэпчатая - 30 г,
-алей - 30 г,
-кефір - 300 г,
-кроп ці пятрушка (зеляніна) - 20 г,
-вада - 300 г.
Бурачнае бацвінне прамыць, лісце нарэзаць саломкай, а бурачныя хвосцікі дробнымі кубікамі. Моркву і бурак ачысціць і нарэзаць дробнымі кубікамі, корань пятрушкі ці салеры нарэзаць саломкай.
Падрыхтаваную гародніну (акрамя лісця бурачнага бацвіння) патушыць з невялікай колькасцю вады і алеем да мяккасці, затым дадаць нарэзанае лісце бурачнага бацвіння і працягваць тушэнне яшчэ на працягу 5-7 хвілін.
Пасля гэтага дадаць соль, астудзіць і заліць сумессю кіслага малака і кіпячонай вады. Падаць у халодным выглядзе з сечанай зелянінай.
|