
- булён - 2 літра
- мяса - 400г
- кукурузныя крупы - 2 ст. л.
- бурак (невялікі) - 1 шт.
- капуста - 1/2 шт.
- бульба - 2 шт.
- яблыкі (кіслыя) - 2 шт.
- памідоры - 4 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- морква - 1 шт.
- салера - 1 корань
-пятрушка - 1 корань
- тлушч - 2 ст. л.
- воцат - 1 ст. л.
- смятана - 3 ст. л.
- лаўровы ліст - па густу
- перац - па густу
- соль.
Бурак ачысціць, прамыць, нашаткаваць саломкай, апырскаць воцатам
і тушыць з вычышчанымі ад скуркі памідорамі і булёнам.
У кіпячы булён пакласці вычышчаную і нарэзаную долькамі бульбу
і праварыць 5 хвілін, пасля чаго дадаць капусту, нарэзаную саломкай,
і варыць яшчэ 10 хвілін. Затым пакласці тушаны бурак,
адвараныя кукурузныя крупы, спасераваную моркву, цыбулю,
карані пятрушкі і салеры і праварыць 5 хвілін,
пасля чаго ў боршч апусціць нарэзаныя саломкай яблыкі.
У канцы варкі дадаць лаўровы ліст, паперчыць і пасаліць.
Даць баршчу настаяцца пад вечкам на працягу чвэрці гадзіны.
Пры падачы ў талеркі пакласці кавалачкі мяса, смятану,
пасыпаць сечанай зелянінай пятрушкі і кропу.

|