
- мінтай (спінкі) - 600г
- бурак малады - 3 - 4 шт.
- бульба - 3-4 шт.
- морква - 1 шт.
- салера (зеляніна) - 1 ст. л.
- памідоры - 1 - 2 шт.
- кабачкі - 200г
- цыбуля зялёная - 2 - 3 ст. л
- ліст лаўровы - 1 - 2 шт.
- соль.
Вымыць і ачысціць бурак, нарэзаць саломкай,
пакласці яго ў кіпячы рыбны булён, дадаць нарэзаную саломкай моркву,
і варыць пры слабым кіпенні 10 - 15 хвілін.
Затым пакласці нарэзанае і ашпаранае лісце бурака, вычышчаныя
і нарэзаныя шынкі, памідоры і бульбу, цыбулю, зеляніну салеры,
лаўровы ліст, соль і варыць да гатовасці.
У парцыённыя талеркі пакласці кавалачкі варанай рыбы,
наліць боршч, заправіць смятанай.

|