- кансерваванае шчаўе-пюрэ - 50г
- шпінат-пюрэ - 100г
- бульба - 240г
- корань пятрушкі - 20г
- морква - 40г
- бурак - 40г
- цыбуля рэпчатая - 40г
- мука - 10г
- воцат 3%-вы - 10г
- смятана - 30г
- масла топленае - 20г,
-яйка - 1 шт.
- зеляніна пятрушкі - па густу
- перац духмяны гарошкам - па густу
- соль.
Бурак нарэзаць саломкай, апырскаць воцатам, пасаліць, дадаць булён і тушыць, пакуль ён не стане мяккім. Рэпчатую цыбулю, моркву, пятрушку ачысціць, нарэзаць саломкай, злёгку абсмажыць, дадаць падсушаную муку, злучыць з бураком і тушыць яшчэ 8-10 хвілін.
Бульбу ачысціць, нарэзаць вялікімі кубікамі, пакласці ў кіпячы булён або ваду, варыць 10-12 хвілін, дадаць тушаны бурак з карэннямі, цыбуляй і мукой, кансерваваны шпінат і шчаўе, соль, цукар, духмяны перац і варыць да гатовасці.
Пры падачы пакласці ў боршч смятану, вараныя яйкі і пасыпаць зелянінай пятрушкі.
|