-бульба маладая - 1 кг
-цыбуля-парэя - 2 сцябла
-цыбуля шалот - 4 галоўкі
-часнык - 4 зубчыка
-шчаўе - 300 г
-каньяк - 200 мл
-мадэра - 200 мл
-булён курыны - 1,5 л
-алей аліўкавы - 150 мл
-масла сметанкавае - 50 г
-цукар карычневы - 20 г
-сыр пармезан - 30 г
-арэхі кедравыя - 20 г
-пятрушка - па густу
-мята свежая - па густу
-соль - па густу
-перац чорны молаты - па густу
1. Бульбачку нарэзаць невялікімі кубікамі і абсмажыць у сумесі аліўкавага алею і сметанкавага масла (па 50 г таго і другога).
2. Дадаць дробна нарэзаную цыбулю-парэю і смажыць, памешваючы, прыкладна пяць хвілін. Пасля чаго пакласці здробнены часнык і рыхтаваць яшчэ хвіліну. Уліць мадэру і каньяк, высыпаць цукар і тушыць дзве хвіліны, пасля чаго дадаць булён і варыць яшчэ пятнаццаць-дваццаць хвілін.
3. Нарэзаць цыбулю-шалот тонкімі паўколамі, пакласці на бляху, апырскаць алеем і запякаць у разагрэтай да 180 градусаў духоўцы пятнаццаць хвілін, каб цыбуля ператварылася ў чыпсы.
4. Для соусу песто ў блендэры змяшаць аліўкавы алей, шчаўе, мяту, арэшкі і пармезан.
5. Ператварыць суп у густое пюрэ. Падаваць, заправіўшы цыбульнымі чыпсамі і песто.
|