- вешанкі – 200 г
- бульба – 500 г
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- морква - 1 шт.
- алей - 2 ст.л.
- вада – 1 л.
Грыбы прамыць, нарэзаць лустачкамі, заліць гарачай вадой, варыць 15-20 хвілін. Грыбы выняць шумоўкай, абсмажыць з цыбуляй і морквай у алеі.
У булён пакласці нарэзаную бульбу, пасаліць і варыць да гатовасці. Затым дадаць грыбы, абсмажаныя з цыбуляй і морквай, давесці да кіпення, даць настаяцца без агню 20-30 хвілін.
|