(малдаўская страва)
- 700-800 г бульбы,
- 100 г рэпчатай цыбулі,
-100 г морквы,
- 60-70 г кораня пятрушкі,
- 1 ст. лыжка пшанічнай мукі,
- 2-3 ст. лыжкі масла ці курынага тлушчу,
- 1-2 ст. лыжкі 3%-вага сталовага воцату,
- соль,
- перац чырвоны молаты,
- зеляніна.
Моркву і пятрушку (корань) нарэзаць саломкай. Рэпчатую цыбулю нашаткаваць, гародніну спасераваць да мяккасці, дадаць 3%-вы сталовы воцат і праварыць яго пры хуткім памешванні. У кіпячы курыны булён пакласці бульбу, нарэзаную буйнымі кубікамі ці долькамі, і варыць яе да паўгатовасці, дадаць падрыхтаваныя карэнні і цыбулю, папярэдне злёгку спасераваную на масле і разведзеную булёнам пшанічную муку, молаты чырвоны перац, соль і варыць суп да гатовасці гародніны. Пры падачы ў кожную талерку з супам пакласці порцыю асобна зваранай курыцы, смятану і пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі ці кропу.
|