-бульба - 600 г
-курыца - 400 г
-морква - 80 г
-зеляніна пятрушкі - 40 г
- цыбуля рэпчатая - 120 г
-мука - 1 ст. лыжка
-тлушч курыны - 40 г
-воцат 3% - 20 г
-смятана - 60 г
-перац чырвоны - па густу
-соль - па густу
Моркву, пятрушку, цыбулю нарэзаць і злёгку спасераваць, затым дадаць воцат і выпарыць яго. У курыны булён пакласці бульбу і варыць да паўгатовасці, пасля чаго заправіць спасераванымі карняплодамі і мукой, чырвоным молатым перцам, соллю і давесці да кіпення і гатовасці. Пры падачы на стол пакласці кавалачкі курыцы і смятану.
|