-шпінат - 300 г
-масла сметанкавае - 20 г
-яйкі - 1 шт.
-малако кіслае - 2 ст. лыжкі
-вада - 4 шклянкі
-зеляніна пятрушкі - па густу
-перац чорны молаты - па густу
-соль - па густу
Шпінат перабраць, добра прамыць, дробна нарэзаць, прыпусціць з маслам, заліць вадой і варыць да мяккасці. Заправіць яйкам, узбітым з кіслым малаком, пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай і перцам. Падаваць з грэнкамі.
|