(балгарская кухня)
-3 л вады,
-500 г шпінату,
-3-4 ст. лыжкі масла,
-50 г зялёнай цыбулі,
-соль
Для клёцак:
-3 бульбіны,
-1 г. лыжка сметанкавага масла,
-1 яйка,
-1 ст. лыжка мукі,
-соль
Шпінат перабраць, памыць у вялікай колькасці вады, дробна нарэзаць, пакласці ў рондаль, дадаць масла, здробненую зялёную цыбулю і тушыць, пакуль шпінат не стане мяккім. Затым пасаліць, ўліць ваду і давесці да кіпення. Асобна сварыць вычышчаную і нарэзаную бульбу. Калі яна стане мяккай, працерці скрозь сіта ці расцерці відэльцам, пасаліць, дадаць масла, яйка і муку. Старанна размяшаць і апусціць у кіпячую чорбу клёцкі, адлучаючы іх гарбатнай лыжкай. Спачатку апусціць 1-2 клёцкі, калі яны будуць расплывацца, дадаць яшчэ трохі мукі. Калі ўсе клёцкі будуць апушчаны ў адвар, трымаць чорбу на агні, пакуль клёцкі не ўсплывуць. Гатовую чорбу заправіць яйкам, ўзбітым з кіслым малаком ('/г шклянкі). |