-2 л вады,
-1 л барша,
-1 кг ялавічыны,
-1 цыбуліна,
-1 морква,
-1 карэньчык пятрушкі,
-1/2 кораня салеры,
-трохі струкавай фасолі,
-1/4 качана капусты,
-2 бульбіны,
-2 памідора,
-зеляніна (кроп, пятрушка, любіста),
-соль.
-трохі бурака,
-1 жаўток,
-3 ст. лыжкі смятаны.
Ялавічыну нарэзаць невялікімі кавалкамі і паставіць варыць. Калі закіпіць, зняць 2-3 разы пену. Пасаліць, дадаць дробна насечаныя карэнні, нарэзаны саломкай бурак і нарэзаную кавалачкамі струкавую фасоль. Калі яны амаль гатовыя, пакласці капусту, бульбу і памідоры ці лыжку тамата-пюрэ. Даць яшчэ пакіпець, сочачы, каб гародніна не разварылася. Асобна закіпяціць 1 л борша і працадзіць у рондаль, у якім варыцца чорба. Пакласці некалькі лісцікаў эстрагону ці любісты, зеляніну пятрушкі і кроп. Пасаліць. Паспрабаваць і, калі стане, што чорба недастаткова кіслая, дадаць разведзенай у вадзе цытрынавай кіслаты. Даць яшчэ пакіпець. Ўзбіць у місцы жаўток з дзвюма лыжкамі смятаны, заліць чорбай і падаваць да стала. Борш - кіслы настой з пшанічнага вотруб'я
|